Былы беларускі «Макдональдс», здаецца, вызначыўся з назвай 

Эпапея з перайменаваннем рэстаранаў хуткага харчавання цягнецца ўжо некалькі месяцаў.

06.02.2023 / 15:05

Учора ў інстаграме з'явіўся акаўнт рэстарана пад назвай «Мы адкрытыя».

Пад гэтай жа назвай нядаўна пераадкрыліся былыя рэстараны «Макдональдс» у Казахстане (у Беларусі па франшызе працавала кампанія «КСБ Віктары Рэстараны», якой валодалі казахі).

На пачатку лістапада з'явілася інфармацыя, што «Макдональдс» будзе працаваць пад брэндам «Вкусно — і точка», аднак гэтага не адбылося. Рэстараны забаранілі прадаваць расіянам. З уваходаў рэстаранаў тым часам паздымалі лагатып «Макдональдса» — замест яго з'явілася шыльда «Мы адкрытыя».

Nashaniva.com