Выйшаў на волю бард Андрэй Мельнікаў
Андрэй Мельнікаў адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары Мінскага раёна на вуліцы Скарыны ў Мінску і выйшаў на волю, паведамляе «Новы час».
05.02.2023 / 13:40
Андрэя Мельнікава затрымалі 10 дзён таму, калі ён прыйшоў па выкліку да ўчастковага. На барда склалі пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацсетцы «Аднакласнікі».