ЗША збілі кітайскі аэрастат ВІДЭА

Амерыканскія СМІ ў жывым эфіры транслявалі знішчэнне кітайскага «шара-разведчыка».

04.02.2023 / 23:08

ЗША збілі кітайскі паветраны шар ля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны. Аэрастат ляцеў на вышыні прыкладна 18 км і быў памерам з тры школьныя аўтобусы, паведамляе AP.

Тэлевізійныя кадры паказалі невялікі выбух і падзенне аэрастата да паверхні Атлантычнага акіяна. Пасля падзення амерыканскія вайскоўцы паспрабуюць сабраць абломкі дзеля вывучэння.

Nashaniva.com