У Магілёўскім заасадзе нарадзілася зубраня

У студзені ў пары зуброў, якія жывуць у Магілёўскім заасадзе, на свет з'явілася зубраня (звычайна гэта адбываецца ў цёплыя месяцы года). Цяля добра есць, хутка расце (цяпер яго вага амаль 25 кілаграмаў) і не баіцца выходзіць да кармушак разам з бацькамі.

03.02.2023 / 18:23

Іван Ніжнікаў, загадчык вучэбнай лабараторыі «Заасад», гаворыць пра папаўненне:

«Гэта рэдкасць, таму што жывёла нараджаецца, калі ў дастатку корму, калі мяккае надвор'е (не маразы). Зубраня добра сябе паводзіць, пазнае, дзе яго мама. Калі б гэта было ў дзікай прыродзе, вядома, выжыць яму было б цяжка». 

У канцы мінулага года паведамлялася таксама, што зубраня нарадзілася ў Мінскім заапарку.

Чытайце таксама:

Каранік паабяцаў гродзенцам слана

У Мінскім заапарку нарадзілася зубраня

Спіс птушак Беларусі павялічыўся на пяць відаў

Nashaniva.com