Аб'ёмы здабычы на «Беларуськаліі» ў 2022 годзе зменшыліся на 60%
Здабыча «Беларуськалія» за мінулы год абвалілася на 60%. Аб'ём здабычы ў тонах склаў усяго каля 3 млн, вынікае з агляду Нацыянальнага інфармацыйнага цэнтра карысных выкапняў ЗША.
02.02.2023 / 17:01
Праца шахцёра ў лаве. Фота: kurjer.info
Паводле прагнозаў, сусветны аб'ём вытворчасці калію меў да 2025 года павялічыцца з 64 да 66 млн тон. Але з-за таго, што супраць Беларусі і Расіі былі ўведзеныя санкцыі, спажыванне калію ў свеце, наадварот, значна зменшылася, а цэны на ўгнаенні пайшлі ўгару.
Паводле ацэнак экспертаў, спажыванне калію ў 2022 годзе знізілася з 40,6 млн тон у 2021-м да 35-39 млн тон.
Каб кампенсаваць дэфіцыт, Канада, якая з'яўляецца трэцім буйным гульцом на сусветным рынку, вырашыла да 2025 года нарасціць здабычу калію больш чым на 3 млн тон на год.