Скура ды косці: Саакашвілі паказаў наступствы знаходжання пад вартай

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на судовым пасяджэнні па відэасувязі прадэманстраваў, у якім фізічным стане ён знаходзіцца.

01.02.2023 / 15:13

Скрыншот відэа

Пасля таго, як Саакашвілі стаў здымаць майку, трансляцыю перапынілі.

Цяпер Саакашвілі, які знаходзіцца ў тбіліскай клініцы Viva med, перавялі ў рэанімацыю ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.

Некалькі дзён таму ў Саакашвілі быў дыягнаставаны каранавірус, тады ў клініцы заявілі, што неабходнасці пераводу яго ў рэанімацыю няма і захворванне праходзіць у лёгкай форме.

У турму Саакашвілі трапіў 1 кастрычніка 2021 года, калі вярнуўся ў Грузію. Суд пастанавіў, што за кратамі ён павінен правесці мінімум пяць гадоў.

Nashaniva.com