Праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам, таму што яна забылася свой пароль ад тэлефона
Пра жорсткае абыходжанне з праваабаронцай Настай Лойкай расказала расійская журналістка Кацярына Яньшына, якая правяла 15 сутак на Акрэсціна за жаданне прысутнічаць на судзе над Алесем Бяляцкім і іншымі «вясноўцамі».
31.01.2023 / 16:53
«…Як мне потым расказалі, дзяўчыну, якая проста забыла свой пароль, катавалі токам. Яе білі электрашокерам у пятку, каб не было слядоў. Гэта было з праваабаронцай Настай Лойкай. Калі я адмовілася даць паролі, мне расказалі гэту гісторыю. І я потым сядзела думала: цікава, колькі ўдараў току я вытрываю, перш чым зламаюся і дам паролі».
На адным з судоў сама Наста распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін, за тое, што яна напісала скаргу.