Дачку рэпетытара Лівянта затрымалі на судзе над бацькамі
Расійская журналістка Кацярына Яньшына, якая правяла на Акрэсціна 15 сутак, а потым была дэпартаваная з краіны, распавяла пра сваіх суседак па камеры — адна з іх была Ганна Лівянт, дачка вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта, паведамляе «Вясна».
31.01.2023 / 16:11
«Іх з мужам Мікітам затрымалі на судзе, калі яны прыйшлі на працэс да ейных бацькоў. І на ранішнім «шмоне» яна прыслухоўвалася, каб пачуць прозвішча бацькі ці мамы. Яна тады ўжо меркавала, што ў яе будзе крымінальная справа. Калі ты сядзіш на Акрэсціна, то ты не хочаш, каб цябе адпусцілі крыху раней. Таму што калі па цябе прыйшлі раней за час, то гэта значыць, што ты нікуды не выходзіш. Гэта значыць ці то новыя «суткі», ці то крымінальную справу.
Так было і з Ганнай. Яе забралі раней, і ад іншай дзяўчыны з ІЧУ мы даведаліся, што ў яе крымінальная справа і яна чакае адпраўкі ў СІЗА».