Жанчына з Віцебшчыны, якая нядаўна загубіла нованароджанае дзіця, трапіла пад амністыю

21 жніўня мінулага года ў адной з вёсак Віцебскага раёна 39-гадовая п'яная мясцовая жыхарка пайшла ў прыбіральню і нарадзіла там дзіця. Дзіця ўпала ў яму і там захлынулася, а жанчына не стала яго даставаць. Нядаўна яе судзілі, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

30.01.2023 / 22:27

Фота: Следчы камітэт

11 студзеня суд Віцебскага раёна прызнаў вяскоўку вінаватай у прычыненні смерці па неасцярожнасці.

На падставе часткі 1 артыкула 144 КК жанчыну асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама яе прымусова будуць лячыць ад алкагалізму.

А на падставе нядаўняга закона аб амністыі ёй паменшаць тэрмін адбыцця пакарання на адзін год. 

Nashaniva.com