Жыхар Баранавічаў злавіў шчупака вагой 10 кілаграмаў

Па словах чалавека, гэта самы вялікі шчупак з усіх, якіх яму ўдавалася злавіць.

30.01.2023 / 13:39

Буйную рыбу жыхар Баранавічаў Аляксандр злавіў 29 студзеня на адным з вадаёмаў Баранавіцкага раёна. Па словах рыбака, шчупак у даўжыню больш за метр і заважыў 10,5 кг, паведаміў Intex-press.by.

Па словах гараджаніна, гэта самая вялікі шчупак з усіх, якіх яму ўдавалася злавіць.

— Зімовай лоўляй я займаюся каля 10 гадоў. Папярэдні мой рэкорд па шчупаку быў 3 кг у 2018 годзе, пасля гэтага нічога такога буйнога не траплялася, — распавёў Аляксандр.