Што адкрыюць на месцы даўгабуда «Магніт Мінска»
Даўгабуд «Магніт Мінска» на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кірылы Тураўскага пачалі будаваць яшчэ ў 2009-м.
29.01.2023 / 12:57
Фота: Realt.by
Іранскі інвестар разлічваў пабудаваць шматфункцыянальны комплекс. Аднак так і не давёў справу да канца.
У канцы лістапада 2022-га даўгабуд выставілі на аўкцыён. Яго разлічвалі прадаць за 4 млрд даляраў, але ахвотных удзельнічаць у таргах не было.
Цяпер стаў вядомы яго далейшы лёс.
Аб'ект быў перададзены ў камунальную ўласнасць, заказчыкам вызначаны УКБ Мінгарвыканкама. Яго дабудуюць і на першых паверхах размесцяць шматфункцыянальны гандлёвы комплекс. Там будуць прадавацца тавары з усіх рэгіёнаў Беларусі, распавяла на АНТ старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.
У астатняй частцы, якая выходзіць на праспект Незалежнасці, будзе размяшчацца арэнднае жыллё.