У «тэрарысты» за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» ўключылі яшчэ аднаго чалавека. Ён за кратамі
Учора мы пісалі пра тое, што КДБ палічыў «тэрарыстам» суўладальніка Wargaming. Але ў спісы па такім жа артыкуле трапіў яшчэ адзін чалавек.
28.01.2023 / 20:07
Мінчуку Мікалаю Васілевічу 44 гады. Апошняе вядомае месца працы мужчыны — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Вядома, што ў яго ёсць жонка.
Яго, як і Мікалая Кацалапава, вінавацяць у «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці», па гэтым артыкуле пагражае ад 8 да 12 гадоў турмы.
Мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.
У «тэрарыстычны спіс» яго ўключылі 3 студзеня.