Лукашэнка адзначыў перамогу Сабаленка на Australian Open у кампаніі Цяцерына і шпіца
Аляксандр Лукашэнка разам з набліжаным бізнэсоўцам Сяргеем Цяцерыным і шпіцам Умкам адзначыў перамогу Арыны Сабаленка ў фінале Australian Open.
28.01.2023 / 16:25
Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Пул першага».
У роліку Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Цяцерын сядзяць за сталом, на якім ляжыць шпіц.
— Цяпер усё ў Арыны ёсць. Трэба пажадаць ёй асабістага шчасця, здароўя і новых перамог. Давай, — кажа Лукашэнка.
— Віншуем, — падтрымаў Цяцерын.
— Ты хоць нейкае дачыненне маеш да яе, — сказаў Лукашэнка Цяцерыну (Цяцерын у свой час узначальваў Беларускую федэрацыю тэніса).
— За краіну і прэзідэнта.
— Арына, за цябе, — дадаў Лукашэнка.