У Егіпце знайшлі самую старажытную мумію 

У ходзе раскопак непадалёк ад Каіра група даследчыкаў знайшла мумію, якая выдатна захавалася. Унутры пахавання было знойдзена мноства артэфактаў той эпохі.

28.01.2023 / 12:01

Даследчыкі мяркуюць, што пахаванне належала чалавеку па імені Гекашэпес. Узрост яго астанкаў складае каля 4300 гадоў.

Старажытная знаходка была знойдзеная ў 15-метровай шахце першай піраміды Егіпта. Грабніца з'яўляецца часткай групы магільняў пятай і шостай дынастый, знойдзеных за 30 кіламетраў на поўдзень ад Каіра.

Nashaniva.com