Пасол Украіны заклікаў выгнаць бацьку Джокавіча з Australian Open
Пасол Украіны ў Аўстраліі заклікаў выгнаць з Адкрытага чэмпіянату краіны па тэнісе бацьку сербскай зоркі Новака Джокавіча. Срджан Джокавіч пазіраваў з заўзятарамі, якія трымалі сцяг з партрэтам Пуціна.
27.01.2023 / 09:20
«Яго трэба пазбавіць акрэдытацыі», — сказаў пасол Украіны Васіль Мірашнічэнка агенцтву «Франс-Прэс».
Сам Джокавіч, на думку амбасадара, павінен папрасіць прабачэння за бацьку і асудзіць напад Расіі на Украіну.
На відэа, якое з'явілася на гэтым тыдні ў юцюб-канале скандальна вядомага прарасійскага дзеяча ў Аўстраліі Сімяона Байкова, Срджан Джокавіч пазіруе з заўзятарам, які трымае сцяг з партрэтам Пуціна і кажа «Жыве Расія».
Новак Джокавіч у пятніцу, калі ў Еўропе будзе раніца, згуляе ў паўфінале Australian Open.