Пуцін назваў мэты «спецаперацыі» дзяржаўнай таямніцай

Выканаўчы дырэктар кампаніі-аператара «Паўночнага патока—2» Маціас Варніг расказаў у інтэрв'ю Zeit пра сустрэчу з Уладзімірам Пуціным праз некалькі месяцаў пасля ўварвання ва Украіну. 

26.01.2023 / 11:31

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Вось як Варніг апісвае дыялог з прэзідэнтам Расіі. Яны амаль увесь час размаўлялі па-нямецку. Варніг спрабаваў даць зразумець Пуціну, што ён павінен скончыць вайну.

«Якія вашыя мэты? — спытаў ён Пуціна. — Вы кажаце пра Данецк і ​​Луганск, у той жа час вашыя войскі хочуць узяць Кіеў. Вам патрэбная Адэса, Харкаў ці ўся Украіна, ці нават больш?» 

Але Пуцін, па словах Варніга, проста адказаў: «Гэта дзяржаўная таямніца».

Nashaniva.com