Рэпетытара Лівянта з сям'ёй і калегам перавялі на «Валадарку»
дапоўнена
«Радыё Свабода» паведамляе на падставе сваіх крыніц, што вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта, яго жонку Юлію Лівянт, дачку Ганну з мужам Мікітам Драздом і калегу, саўладальніка адукацыйнага цэнтра «100 баллов» Аляксея Іванова перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
24.01.2023 / 21:10
Яўген Лівянт з жонкай Юліяй
Супраць гэтых людзей завялі крымінальную справу па «народным» 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да трох гадоў калоніі.
Старэйшая дачка пары Ганна Лівянт. Ёй 23 гады.
Муж Ганны Мікіта Дрозд.
Аляксей Іваноў