Ад Антарктыды адкалоўся гіганцкі айсберг. Яго плошча — амаль пяць Мінскаў

«Раскол не звязаны са зменамі клімату».

25.01.2023 / 08:16

Фота: vecteezy

Увечары 22 студзеня велізарны айсберг плошчай у 1550 км² (плошча Мінска — 349 км²) адарваўся ад шэльфавага антарктычнага ледніка Бранта. Аб гэтым 23 студзеня заявіла Брытанская антарктычная служба (BAS).

Гэта адбылося падчас вясенняга прыліву з-за расколін, якія з'явіліся натуральным шляхам і якія на працягу многіх гадоў распаўсюджваліся па ўсім шлейфе.

Там жа непадалёк размешчана брытанская навуковая станцыя Галей, на якой працуе 21 чалавек. Па інфармацыі BAS, супрацоўнікі станцыі працягнуць на ёй працаваць да 6 лютага 2023 года, пакуль іх адтуль не забяруць.

Таксама ў службе адзначаюць, што ў з'яўленні новага айсберга няма кліматычнага следу.

«Гэты раскол быў чаканы і з'яўляецца часткай натуральных паводзін шэльфавага ледніка Бранта. Гэта не звязана са зменай клімату. Нашы навуковыя і аператыўныя групы працягваюць сачыць за шэльфавым ледніком у рэжыме рэальнага часу, каб забяспечыць яго бяспеку і падтрымліваць выкананне навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў Галеі», — паведамляе BAS.

Чытайце яшчэ:

У Егіпце знайшлі 16-метровы папірус з тэкстамі з «Кнігі мёртвых» 

Некаторыя людзі абразаюць краі губак для мыцця посуду. Ці мае гэта сэнс? 

Стрэлкі на сімвалічным «Гадзінніку Суднага дня» перавялі яшчэ бліжэй да «ядзернай поўначы»

Nashaniva.com