Ціханоўская: Фонд рэабілітацыі беларускіх вязняў мусіць працаваць на міжнародным узроўні

Аб'яднаны пераходны кабінет працуе над стварэннем міжнароднага фонду рэабілітацыі беларускіх палітвязняў. Пра гэта ў Варшаве на сустрэчы з прадстаўнікамі Кабінета заявіла Святлана Ціханоўская, паведамляе «Еўрарадыё».

24.01.2023 / 00:02

Святлана Ціханоўская

«У Літве ёсць рэабілітацыйныя праграмы для палітзняволеных. Яны адзінкавыя і не пастаўленыя на паток. Мы разумеем, што аднойчы выйдуць усе палітвязні. Людзям трэба будзе аказаць падтрымку. Ім трэба будзе пачынаць жыццё з нуля.

Мы працуем на адкрыццё міжнароднага фонду, які будзе займацца падтрымкай палітвязняў.

Мы разумеем, што цяпер большасць падтрымкі — гэта данаты, а данатаў становіцца менш.

Таму мы хочам, каб гэта атрымалася на дзяржаўным узроўні. Каб некалькі краін аб’ядналіся і маглі дапамагаць грашамі менавіта палітвязням».

Чытайце таксама:

Ціханоўская прапанавала стварыць міжнародны фонд у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў

Nashaniva.com