Змянілі правілы выдачы льготных крэдытаў на навучанне ў ВНУ
Саўмін прыняў пастанову аб выдачы льготных крэдытаў на навучанне ў беларускіх ВНУ. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і называецца «Аб рэгуляванні пытанняў у сферы адукацыі, наданні субсідый і фінансаванні расходаў арганізацый».
23.01.2023 / 18:32
Атрымаць ільготны крэдыт на навучанне змогуць толькі тыя беларусы, якія атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю. Яго могуць атрымаць студэнты-платнікі дзённай формы навучання ў дзяржаўных ВНУ, ВНУ спажывецкай кааперацыі і ВНУ Федэрацыі прафсаюзаў.
Аформіць крэдыт можна ў Беларусбанку толькі пасля паступлення, прычым не толькі на самога студэнта, але і на аднаго з яго бацькоў, калі той мае пастаянны даход.
Жывыя грошы на рукі выдаваць не будуць — банк проста пералічыць іх на рахунак ВНУ.
Ёсць умова: для атрымання крэдыту сярэдні даход на кожнага члена сям'і на працягу папярэдняга года не павінен перавышаць 350% бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць, не вышэй за 1189 рублёў.
Стаўка па льготным крэдыце — 50% стаўкі рэфінансавання. З 23 студзеня памер стаўкі рэфінансавання — 11,5%, і атрымліваецца, што крэдыт на навучанне выдаецца пад 5,75%. Яшчэ столькі ж банку пакрывае дзяржава.
Важная ўмова: калі студэнта адлічваюць, то крэдыт прыйдзецца вярнуць на працягу года. Прычым пра льготу ў 50% гаворка тады ўжо не ідзе, трэба аддаваць па працэнтах удвая большую суму і на працягу месяца пасля адлічэння.
Што тычыцца грантаў, то яны будуць даступныя толькі для замежных грамадзян або асоб без грамадзянства. Прэтэндэнты на іх будуць выбірацца па выніках спецадбору.