«Гарызонт» паказаў празрысты тэлевізар «паслязаўтрашняга дня»

На выставе «Беларусь інтэлектуальная» паказалі празрысты тэлевізар. Гендырэктар «Гарызонта» Юрый Прадко назваў яго тэхналогіяй «паслязаўтрашняга дня».

20.01.2023 / 12:36

«Гэта тэхналогіі паслязаўтрашняга дня. Такія тэлевізары з'явяцца ў шырокага кола спажыўцоў на працягу, можа быць, дзясятка гадоў. Сёння мы вырабляем такія тэлевізары пад замову, у іх камерцыйная цана. Разглядаецца іх выкарыстанне ў аўтамабілях прэміум-класа ў якасці перагародкі паміж кіроўцам і пасажырам. Адначасова і празрыстае шкло-раздзяляльнік, і экран, з якога можна глядзець, напрыклад, навіны», — кажа Прадко.

Ні характарыстыкі, ні цану Прадко не назваў.

Таксама ён паабяцаў, што «Гарызонт» выпусціць гульнявыя ноўтбукі. Лукашэнка запатрабаваў ад яго павялічыць лакалізацыю да 70%.

Nashaniva.com