Нягледзячы на спыненне транзіту калію, рэкордны грузаабарот у Клайпедскім порце: гадавы рост — 57 працэнтаў
Клайпедскі марскі порт, які прагназаваў скарачэнне грузаабароту на 35 працэнтаў у 2022 годзе, змог пераарыентавацца і прыцягнуць новыя грузапатокі. У канцы года быў зафіксаваны рэкорд — абʼём грузаабароту перавысіў адзнаку ў 1 млн TEU (стандартызаваных кантэйнераў), піша Delfi.
20.01.2023 / 11:40
Фота: Vita Jureviciene / AP
Клайпедскі порт — марскія вароты Літвы. Летась яго грузаабарот перавысіў адзнаку 1 млн TEU (стандартызаваных кантэйнераў). У параўнанні з кантэйнерным грузаабаротам у іншых партах усходняга ўзбярэжжа Балтыйскага мора, у Клайпедскім порце рост быў самым значным.
У канцы 2021 года Літва адмовілася ад транзіту беларускіх угнаенняў, з-за чаго Мінск прарочыў Літве шматмільярдныя страты. Да 2020 года беларускія тавары забяспечвалі 30 працэнтаў грузаабароту Клайпеды. На фашызацыю рэжыму пасля 2020 года і саўдзел лукашэнкаўцаў у агрэсіі супраць Украіны Еўрасаюз адказаў санкцыямі, якія зрабілі немагчымым транзіт многіх беларускіх грузаў і найперш салігорскага калію і нафтапрадуктаў. Гэтыя санкцыі нанеслі балючы ўдар па прыбытках лукашэнкаўцаў, але, як выявілася, не знізілі абаротаў порта.