Часова зачыніўся папулярны мінскі клуб

Папулярная канцэртная пляцоўка ў Мінску Prime Hall заявіла аб прыпыненні працы «па тэхнічных прычынах».

17.01.2023 / 15:57

Клуб не працуе з 15 студзеня.

«З 15 студзеня 2023 года Prime Hall часова прыпыняе сваю дзейнасць па тэхнічных прычынах. Інфармацыя пра дату адкрыцця будзе размешчана дадаткова на нашым сайце і ў сацыяльных сетках», — гаворыцца на сайце клуба.

Prime Hall знаходзіцца ў «Кароне Замак», што на праспекце Пераможцаў, і належыць Паўлу Тапузідзісу.

Nashaniva.com