Украіна ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

У санкцыйны спіс, зацверджаны ўказам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, патрапілі такія адыёзныя асобы, як Рыгор Азаронак, Ігар Тур, Аляксандр Шпакоўскі, а таксама генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Аляксандр Асеенка.

15.01.2023 / 18:40

Калаж: Белсат

Акрамя прапагандыстаў з Беларусі, у спісе са 198 чалавек ёсць шмат іх расійскіх калег, а таксама культурныя дзеячы з Расіі, якія актыўна падтрымліваюць вайну і негатыўна выказваюцца супраць Украіны. Санкцыі ўведзеныя на 10 гадоў.

Ва ўказе адзначана, што ўкраінскае МЗС павінна праінфармаваць пра гэта рашэнне ЗША і Еўрасаюз, каб яны маглі ўвесці падобныя абмежаванні.

Nashaniva.com