«Я праклінаю вас да сёмага калена!» Эмацыйнае відэа з жыхаркай Дняпра, якая страціла ў разбураным доме сына
Сёння Украіна падверглася масіраванаму ракетнаму ўдару з боку Расіі. У Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховік. Адзін з пад’ездаў быў цалкам разбураны. У ім было 72 кватэры, у якіх магло пражываць 100—200 чалавек, у тым ліку каля 50 дзяцей, паведамілі ў Офісе прэзідэнта Украіны.
14.01.2023 / 21:34
Пяць чалавек загінулі. Колькасць параненых на гэты момант вырасла да 60 чалавек,12 з іх — дзеці.
Гэтыя лічбы не канчатковыя: разбор завалаў яшчэ працягваецца.
Эмацыйны зварот жанчыны да расійскіх агрэсараў трапіў на відэа журналістаў.