Расія працягвае ракетны тэрор. У Дняпры ракета ўдарыла ў жылы дом — абваліўся цэлы пад'езд ФОТА

Пад заваламі ў Дняпры застаюцца жыхары як мінімум аднаго падʼезда, заявіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка. Людзі былі дома: сёння выхадны дзень.

14.01.2023 / 17:21

На месцы працуюць экстранныя службы.

Сёння Расія зноў нанесла масіраваны ўдар па ўкраінскіх гарадах.

Паветраная трывога была абвешчаная па ўсёй Украіне, у некалькіх абласцях працавала СПА. Паведамлялася пра выбухі ў Вінніцы, Харкаве, Адэсе, Дняпры, Крывым Рогу, Львове, Хмяльніцкай, Мікалаеўскай і Кіеўскай абласцях.

У Кіеве адбыліся экстранныя адключэнні святла, у Харкаве спынілася метро.

Самыя цяжкія наступствы ўдару — у горадзе Дняпро. Там расійская ракета трапіла ў жылы шматпавярховік — абваліўся цэлы пад'езд. Імаверна, пад заваламі апынулася шмат людзей, бо ў выхадны людзі былі не на працы.

Усяго з пачатку ваенных дзеянняў загінулі ўжо тысячы мірных жыхароў. 

Nashaniva.com