Метэаролаг патлумачыў, чаму на захадзе Беларусі цёпла, а на астатняй частцы тэрыторыі халодна
Усяму віной магутны і шырокі антыцыклон над Казахстанам. Ціск у яго цэнтры «В» 1058 гПа і яго цыркуляцыяй ахоплена ўся еўрапейская частка РФ, а Беларусь знаходзіцца на яго заходняй перыферыі. Ён і блакуе прасоўванне цёплага паветра з Еўропы ўглыб кантынента, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е».
12.01.2023 / 13:19
Дадзены характар атмасфернай цыркуляцыі абумовіў кантрасныя метэаўмовы ў Беларусі: цёпла і дажджліва на паўднёвым захадзе (ад +2..+ 5°), і па-зімоваму халаднавата на ўсходзе (-6..-9°) краіны.
Аднак цяпло не здаецца. Будзе спрабаваць зноў і зноў. Пакуль да нядзелі не выцесніць холад з тэрыторыі РБ на ўсход.