Тэст на пільнасць: колькі твараў вы бачыце на малюнку?

Ці падобныя вы да асобы, якая можа вельмі хутка сканцэнтравацца? Хуткі тэст на пільнасць дапаможа вам адказаць на гэтае пытанне.

11.01.2023 / 22:44

Фота: jatimnetwork.com

Гэты малюнак здаецца непрыкметным, але за ім хаваецца аптычная ілюзія. Здаецца, што гэта проста дрэва на фоне аблокаў, але спрактыкаванае вока і гібкі розум дазволяць пабачыць больш дэталяў, абяцае onet.pl.

Паглядзіце на карцінку ніжэй і вызначце, колькі твараў на ёй схавана. Ці зможаце вы знайсці ўсе з іх менш чым за 15 секунд?

Калі адчуваеце, што не даяце рады, шукайце адказ пад анонсамі.

Ці заўважыце вы птушку на малюнку? Даём на гэта дзевяць секунд

Гэтая задача падобная да асабліва цяжкага задання на ЦТ. Ці можаце вы знайсці адказ?

Паспрабуйце рашыць гэту задачу ад французскага матэматыка

У дрэве схавана ажно 10 твараў, па 5 з кожнага боку. Калі вы здолелі знайсці іх усе менш чым за 15 секунд, віншуем, у вас цудоўныя здольнасці па канцэнтрацыі.

Фота: jatimnetwork.com

Калі ж усё не так радасна, скарыстайцеся нашымі парадамі наконт таго, як палепшыць сваю канцэнтрацыю:

Nashaniva.com