WSJ: Украіна губляе ў баях пад Бахмутам больш вайскоўцаў, чым Расія
Амерыканская газета Wall Street Journal са спасылкай на аднаго з неназваных украінскіх камандзіраў, які бярэ ўдзел у бітве за горад, піша пра страты УСУ. «На гэты момант абменны курс нашых жыццяў на іх — на карысць расіянаў. Калі гэта будзе працягвацца, мы можам скончыцца», — сказаў ён.
11.01.2023 / 18:30
Украінскія вайскоўцы на пазіцыях пад Бахмутам. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo
Як адзначае выданне, на Захадзе ўсё больш турбуюцца пра тое, што Украіна дазволіла ўцягнуць сябе ў бітву за Бахмут на ўмовах, выгадных Расіі, і губляе там сілы, неабходныя для наступлення, якое запланаванае на вясну. Некаторыя з аналітыкаў кажуць, што ўкраінцам мае сэнс адступіць на захад ад горада, пакуль часці яшчэ захоўваюць баяздольнасць.