Наста Лойка — праваабаронца года ў Беларусі, Аксана Колб — журналіст года 

Назвалі лаўрэатаў прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Цырымонія адбылася ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні, паведамляе «Вясна».

11.01.2023 / 16:25

У намінацыі «Праваабаронца года — 2022» перамогу атрымала праваабаронца Наста Лойка, якая была затрыманая 28 кастрычніка і з таго часу знаходзіцца за кратамі. 

За Насту ганаровы дыплом прэміі атрымала яе сяброўка Ксенія.

«Мне балюча атрымліваць прэмію за яе, бо Наста зараз у СІЗА. Але мне падаецца, што Наста б сёння сказала, што гэтая прэмія — у тым ліку гэта прызнанне ўсіх праваабаронак», — сказала яна.

«Журналістам года» стала Аксана Колб.

Цяперашняя прэмія стала ўжо чатырнаццатай па ліку. У 2008-м годзе яе заснаваў «Праваабарончы альянс», з 2011 года прэмія прадстаўляе інтарэсы і меркаванне ўсей беларускай праваабарончай супольнасці.

Nashaniva.com