У Беларусі пачалі баявое дзяжурства зенітныя падраздзяленні «нарошчанай» расійска-беларускай групоўкі

Міністэрства абароны паведаміла, што войскамі СПА Рэспублікі Беларусь «ажыццёўлена нарошчванне сіл супрацьпаветранай абароны РГВ Беларусі і Расіі».

11.01.2023 / 13:12

Беларускія вайскоўцы з хлебам-соллю сустракаюць расіян

Зенітныя ракетныя падраздзяленні накіраваліся ў прызначаныя раёны і заступілі на баявое дзяжурства.

З 16 студзеня па 1 лютага 2023 года ў Беларусі пройдзе сумеснае лётна-тактычнае вучэнне з авіяцыйнымі падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанента РГВ.

8 студзеня ў Беларусь прыбыў «авіяцыйны складнік з ліку ваенна-касмічных сіл Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі».

Падчас правядзення лётна-тактычнага вучэння будуць задзейнічаны ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі.

Nashaniva.com