У Слуцку можа з'явіцца мемарыял у гонар знесеных у суседніх краінах абеліскаў
Такі помнік прапанавалі ўстанавіць у Слуцку — культурнай сталіцы Беларусі гэтага года, піша sb.by.
11.01.2023 / 11:42
Слуцк. Фота: Kurjer.info
«Ідзе вайна з помнікамі. Іх зносяць ледзь не ў прамысловых маштабах. І дзеячам класічнай культуры, і героям вайны. І таму, хто хоць трохі мае рускі складнік у сваёй дзейнасці. Ці не ініцыяваць нам помнік знесеным помнікам? Каб прадэманстраваць, што мы займаем пазіцыю зберажэння, а не разбурэння», — сказаў кіраўнік «Белай Русі» Алег Раманаў.
Паведамляецца, што яго ідэю падтрымалі БРСМ, Беларускі саюз жанчын, праўладны Саюз журналістаў.