«Вагнераўцы» могуць складаць больш за чвэрць ад усіх расійскіх байцоў ва Украіне
Афіцэры заходніх спецслужбаў мяркуюць, што «група Вагнера» адыгрывае ўсё больш значную ролю ў расійскай кампаніі.
11.01.2023 / 11:32
Па словах чыноўніка, які пажадаў застацца неназваным, «ёсць рэальная верагоднасць таго, што завербаваныя «Вагнерам» цяпер складаюць чвэрць ці больш расійскіх байцоў», піша Guardian.
Тым не менш іх ваенную эфектыўнасць у бахмуцкім сектары — дзе сканцэнтраваныя іх сілы — па-ранейшаму ацэньваюць скептычна: «часам патрабуецца два тыдні, каб узяць адзін дом».
Раней ЗША ацэньвалі колькасць «вагнераўцаў» ва Украіне ў 40-50 тысяч чалавек. З іх загінулі 4 тысячы і былі параненыя каля 10 тысяч.