Сусветны банк пагоршыў прагноз Беларусі на 2023 год

Сусветны банк падкарэктаваў прагнозы па росце сусветнай эканомікі ў новым годзе. Чаканні рэзка пагоршалі з-за высокага ўзроўню інфляцыі, у выніку глабальны ВУП вырасце ўсяго на 1,7%, хоць яшчэ паўгода таму гаворка ішла пра 3%.

11.01.2023 / 10:37

У чэрвені Сусветны банк заяўляў, што беларуская эканоміка па выніках 2022 года страціць 6,5%. Але цяпер аналітыкі прыйшлі да высновы, што падзенне павінна быць не большае за 6,2%.

Разам з тым на 2023 год прагназавалі рост ВУП на 1,5%, а на 2024-ты — на 1,6%. Цяпер жа чаканні па бягучым годзе знізілі. Прадстаўнікі Сусветнага банка лічаць, што па выніках 2023-га беларуская эканоміка страціць 2,3%. Але на 2024 год планы сталі куды больш аптымістычныя — рост на 2,5%.

Nashaniva.com