Улады Казахстана адхрысціліся ад «юрты нязломнасці» ў Бучы

Прадстаўнік МЗС Казахстана Айбек Смадыяраў заявіў, што будаўніцтва юрты прафінансавалі казахскія мецэнаты.

11.01.2023 / 10:16

«Амбасада не ўдзельнічала, гэта ініцыятыва толькі прыватных казахстанскіх кампаній», — цытуюць яго словы расійскія медыя, якія характарызуюць устаноўку юрты як «антырасійскую акцыю».

Смадыяраў дадаў, што дзяржава не можа «ні каментаваць, ні забараняць» гэтую прыватную ініцыятыву.

Раней у МЗС Расіі запатрабавалі ад Казахстана тлумачэнняў.

Пра стварэнне «юрты нязломнасці» ў Бучы стала вядома 6 студзеня. Прадстаўнікі Бучанскай гарадской рады заяўлялі, што юрту адкрылі пры падтрымцы пасольства Казахстана і дэпутата Вярхоўнай рады Сяргея Нагарняка.

Nashaniva.com