У Харкаве расійская ракета трапіла ў склад з піратэхнікай

Пасля ўдару Расіі па складзе з піратэхнікай увечары 10 студзеня жыхары Кіеўскага раёна Харкава назіралі салюты.

11.01.2023 / 02:15

Выбухі ў Харкаве прагрымелі ў 22:53 і ў 23:00 10 студзеня. Пра тое, што акупанты наносяць удары, папярэдзіў насельніцтва кіраўнік абладміністрацыі Алег Сінягубаў. Ён заклікаў хавацца ў сховішчах.

Адна з ракет патрапіла ў склад з піратэхнікай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com