Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства чатырох прарасійскіх дзеячаў
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пазбавіў грамадзянства Украіны чатырох чалавек. З'явілася фота адпаведнага ўказа.
10.01.2023 / 23:26
Прозвішчы пазбаўленых грамадзянства — Андрэй Дзяркач, Тарас Козак, Рэнат Кузьмін і Віктар Медзвядчук. Усе яны — вядомыя ва Украіне прарасійскія палітычныя дзеячы, дэпутаты Вярхоўнай Рады.
Гэта не апошнія такія рашэнні, папярэдзіў прэзідэнт Украіны.