Расійскія мытнікі не далі завезці ў Беларусь трохмесячнае львяня

Расійскія мытнікі выявілі на кантрольным пункце «Красны Камень» у Злынкаўскім раёне на Браншчыне трохмесячнае львяня, якое на мікрааўтобусе везлі з Расіі ў Беларусь. Дакументаў на жывёліну ў кіроўцы не было, паведамляецца на сайце Цэнтральнага мытнага ўпраўлення Расіі.

10.01.2023 / 23:08

Экзатычнага пасажыра бранскія мытнікі знайшлі сярод рэчаў на задніх сядзеннях. 

Пасля агляду спецыялістамі львяня перадалі ў заапарк Тульскай вобласці, дзе «ёсць неабходныя ўмовы для яго камфортнага знаходжання». 

Nashaniva.com