У Беларусі асудзілі семярых чалавек, якія хацелі далучыцца да палка Каліноўскага

У 2022 годзе суды вынеслі абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да семярых грамадзян Беларусі, якія спрабавалі ўзяць удзел у баявых дзеяннях ва Украіне ў складзе палка Каліноўскага. Пра гэта распавёў sb.by намеснік генпракурора Аляксей Стук.

10.01.2023 / 16:20

Паводле яго слоў, пяцёра з семярых абвінавачаных былі затрыманыя ў памежнай зоне пры спробе перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы. Дзейнасць дваіх чалавек выяўленая і спыненая пасля таго, як яны паспрабавалі запісацца ў фармаванне праз інтэрнэт.

Узрост людзей ад 18 да 50 гадоў, прафесіі таксама розныя.

Nashaniva.com