Трох супрацоўніц Tut.by абвясцілі ў вышук
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што журналістак Tut.by Вольгу Лойка, Алену Талкачову, а таксама юрысконсульта Кацярыну Ткачэнка абвясцілі ў вышук.
09.01.2023 / 21:26
Гэтых трох жанчын павінны былі пачаць судзіць сёння разам з генеральнай дырэктаркай «Тут Бай медыя» Людмілай Чэкінай і галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай. Але пакуль ішла падрыхтоўка да суда, ім удалося выехаць за мяжу.
Верагодна, цяпер Лойка, Талкачову і Ткачэнка будуць судзіць завочна.