Яшчэ адна краіна пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам 

З 9 студзеня дакументы на шэнгенскую візу стала прымаць Харватыя: краіна ўвайшла ў Шэнгенскую зону з гэтага года.

09.01.2023 / 20:50

Каб запісацца на падачу дакументаў для атрымання шэнгенскай візы праз візавы цэнтр Харватыі, трэба адправіць ліст на электронную пошту info.crbe@vfshelpline.com. У ім абавязкова варта пазначыць:

Як хутка пасольства зможа прыняць дакументы, на які тэрмін Харватыя будзе выдаваць візы і ці будуць адмовы, пакуль невядома.

Пералік дакументаў для афармлення шэнгенскай візы можна паглядзець на сайце харвацкага візавага цэнтра.

Атрыманыя да 1 студзеня 2023 года харвацкія візы да канца тэрміну дзеяння сапраўдныя для ўезду ў Харватыю, шматразовыя — таксама для ўезду ў Балгарыю, Румынію і на Кіпр.

Nashaniva.com