У Калінкавіцкім раёне бык забіў работніка фермы
Няшчасны выпадак здарыўся раніцай 6 студзеня ў аграгарадку Сырод на ферме «Дружба—Аўцюкі», паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
09.01.2023 / 15:30
61-гадовы работнік фермы раздаваў корм жывёлам. У той момант, калі мужчына адкрыў загон з быком, жывёла рэзка рынулася на яго.
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння. Цела работніка фермы праз некаторы час знайшлі калегі па цэху.
Вядзецца раследаванне.