Памёр былы дырэктар Коласаўскага тэатра Рыгор Шацько

Яму было 63 гады.

08.01.2023 / 13:34

7 студзеня памёр заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар тэатра (1997-2012), вядучы майстар сцэны Рыгор Шацько, паведаміў тэатр у сацсетках.

Рыгор Шацько нарадзіўся ў 1959 годзе ў Ракаве, што ў Валожынскім раёне. Скончыў у Ракаве школу, паступіў на філфак БДУ. Аднак пасля службы ў войску паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра. 

Развітанне з Рыгорам Шацько пройдзе 9 студзеня на сцэне тэатра, а пахаванне адбудзецца ў Ракаве 10 студзеня. 

Nashaniva.com