Пачалася «барацьба за мір»: Пуцін даручыў Шайгу спыніць агонь на Каляды

Уладзімір Пуцін даручыў Шайгу ўвесці з 12:00 6 студзеня да 24:00 7 студзеня рэжым спынення агню па ўсёй лініі баявога судакранання бакоў ва Украіне.

05.01.2023 / 18:18

«Заклікаем украінскі бок аб'явіць рэжым спынення агню і даць магчымасць грамадзянам наведаць калядныя службы», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што Расія ў навагоднюю ноч атакавала Украіну іранскімі дронамі.

Раней з прапановай абвясціць каляднае перамір'е выступіў патрыярх Кірыл, вядомы як адзін з галоўных натхняльнікаў захопніцкай вайны ва Украіне. 

Nashaniva.com