Расія паведамляла аб «знішчэнні» і «падаўленні» 35 украінскіх HIMARS. Але Кіеў атрымаў толькі 20 такіх установак

З лета мінулага года, калі Украіна ўпершыню атрымала HIMARS, Масква пастаянна заяўляе аб іх знішчэнні — аднак калі верыць справаздачам мінабароны РФ, Расіі ўдалося паразіць нават больш гэтых РСЗА, чым было перададзена Кіеву, піша BBC.

04.01.2023 / 11:52

Устаноўка HIMARS. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lockheed Martin / thedefensepost.com

У сваёй чарговай справаздачы аб падзеях на фронце 3 студзеня міністэрства абароны Расіі паведаміла, што каля Краматорска ў Данецкай вобласці былі «знішчаныя дзве пускавыя ўстаноўкі рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS вытворчасці ЗША».

Усего ведамства заявіла аб «знішчэнні» 24 установак HIMARS, а яшчэ 11 такіх сістэм, паводле яго сцвярджэнняў, былі «паражоныя» ці «падаўленыя» (пры гэтым у некаторых выпадках міністэрства сцвярджала, што гаворка ідзе аб «батарэі» ці «ўзводзе» РСЗА). Такім чынам, са сцвярджэнняў міністэрства абароны Расіі вынікае, што ўдары былі нанесеныя па 35 украінскіх сістэмах HIMARS.

Аднак, паводле звестак на пачатак 2023 года, Украіна атрымала ад ЗША толькі 20 HIMARS. Яшчэ некалькі гэтых установак Кіеў павінен атрымаць сёлета.

Дагэтуль няма ніводнага дакументальнага пацвярджэння, што Расія знішчыла хаця б адну HIMARS.

Nashaniva.com