Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з ананасамі: незвычайная страва, дзецям спадабаецца

Ад выгляду гэтых аладак у кожнага слінькі пацякуць. А падавайце іх з марожаным — асабліва сюды пасуе марозіва з какосавым смакам.

08.01.2023 / 08:33

Фота: BBC Food

Каб згатаваць аладкі з ананасамі, вам спатрэбіцца:

  1. Змяшайце ў вялікай місцы муку, разрыхляльнік, соль і цукар.
  2. Наліце ў асобны збан малако і растопленае масла, разбіце яйка і добра ўсё ўзбіце відэльцам.
  3. Уліце вадкасць у мучную сумесь і ўзбіце відэльцам да аднастайнасці.
  4. Растапіце ў патэльні на сярэднім агні кавалачак масла. Пакладзіце туды дзве маленькія лыжкі цеста, каб у выніку ў вас атрымаліся аладкі, крыху большыя па памеры за колца ананаса. Смажце аладкі 15 секунд, потым пакладзіце на кожную з іх па колцы ананаса.
  5. Калі на верхняй частцы аладкі з’явяцца бурбалкі, перавярніце яе і пячыце, пакуль аладка не набудзе залаціста-карычневы колер і таўшчыню прыкладна ў 1 сантыметр.
  6. Паўтарайце, пакуль не скончыцца ўсё цеста. Аладкі можна падаваць з сіропам, з марожаным ці самі па сабе.

Рэцэпт на выхадныя. Запечаныя яйкі з вяндлінай — хуткі і прыгожы сняданак

Якія глазураваныя сыркі самыя смачныя: беларускія ці замежныя? Вось што паказала дэгустацыя ўсляпую

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладныя кексы з бураком — мяккія і смачныя

Nashaniva.com