Упершыню ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі царкоўнае выданне

Гэта газета «Царква», якая піша пра грэка-каталіцкае жыццё ў Беларусі.

27.12.2022 / 11:59

Ігар Бараноўскі — рэдактар «Царквы»

26 снежня ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася чарговае папаўненне. З нядаўніх рашэнняў судоў туды дадалі рашэнне Ленінскага суда Брэста ад 14 снежня 2022 года.

Згодна з ім, экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаныя сайт і сацсеткі выдання «Царква», якое піша пра грэка-каталіцкае жыццё ў Беларусі.

Напачатку лістапада ў Брэсце затрымлівалі рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага, а таксама святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева. Абодва адсядзелі адміністрацыйны арышт пасля гэтага.

Nashaniva.com