У Мінску закрываецца беларускамоўная кавярня «Апостраф»

Прычына закрыцця кавярні не паведамляецца, але вядома, што апошнім працоўным днём для яе стане 13 студзеня.

26.12.2022 / 19:53

«З вялікім жалем і болем на сэрцы вымушаны паведаміць вам аб нашым закрыцці. Так, «Апостраф» зачыніць свае дзверы і перастане існаваць. Але апошні працоўны дзень будзе толькі 13.01.2023. А пакуль чакаем на кубачак кавы», — напісалі ў інстаграме ўладальнікі кавярні.

Кавярня «Апостраф» на вуліцы Алібегава, 28 (гэта мікрараён «Паўднёвы Захад») адкрылася летась 30 кастрычніка. Такім чынам, пратрымацца ёй удалося крыху больш за год.

Nashaniva.com