«Ты пі*ар». Вагнераўцы звярнуліся да начальніка Генштаба РФ
У сеціве з’явілася відэа, на якім байцы прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» скардзяцца на дэфіцыт снарадаў. Робяць яны гэта ў крайне зневажальнай форме і нецэнзурнымі словамі.
26.12.2022 / 16:53
«Ты пі*ар. І чорт я**ны. У нас няма снарадаў. Там хлопцы гінуць за нас, а мы тут сядзім, не дапамагаем. Нам патрэбныя снарады, мы хочам разʼя*аць усіх. Мы тут пад Бахмутам супраць усёй украінскай арміі ваюем. Дзе ты? Дапамажы нам, нарэшце.
Назваць, бл***ь, цябе больш няма чым, акрамя аднаго слова — гэта пі*ар. Калі хлопцы гінуць, дзе вы ўсе?» — гавораць на відэа байцы.
Гэта відэа — новае сведчанне і праблем з дысцыплінай у расійскай арміі, і дэфіцыту боепрыпасаў у расіян.
Пад Бахмутам з чэрвеня не спыняюцца жорсткія баі. Нават у выпадку страты яго ўкраінцы адступяць на выгадныя, больш высокія пазіцыі вакол Часавага Яра і Славянска, але валоданне горадам мае псіхалагічнае значэнне.