Мбапэ паставіў тры ўмовы ПСЖ
Форвард ПСЖ Кіліян Мбапэ выставіў тры ўмовы, пры якіх ён застанецца ў парыжскім клубе.
26.12.2022 / 15:49
Фота: Nastacha Pisarenko / AP
Паводле звестак крыніцы OK Diario, 24-гадовы гулец хоча, каб «ПСЖ» прадаў Неймара. Клуб спрабаваў прадаць бразільца яшчэ мінулым летам, каб дагадзіць Мбапэ, аднак не знайшлося ніводнага патэнцыйнага пакупніка.
Яшчэ два патрабаванні Мбапэ — гэта падпісанне форварда «Тотэнхэма» Гары Кейна, у якога заканчваецца кантракт з лонданскім клубам летам 2024 года, і запрашэнне на пасаду галоўнага трэнера «ПСЖ» былога настаўніка «Рэала» Зінедзіна Зідана.
Паведамляецца таксама, што калі клуб не выканае гэтыя патрабаванні, то Мбапэ можа сысці з «ПСЖ» альбо наступным летам, альбо пасля заканчэння кантракта на правах свабоднага агента.